Еўракааліцыя будзе рэгістраваць па некалькі кандыдатаў у адной акрузе

Каля 70 чалавек паспрабуюць стаць кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Еўрапейскай кааліцыі. Прычым на дзевяці агругах рэгіструецца па некалькі прадстаўнікоў аб’яднання. Нягледзячы на гэта, адзін з лідэраў кааліцыі Мікола Статкевіч упэўнены, што ў дэпутаты ніхто не пройдзе.
“Ніхто не пройдзе. Але мы робім гэта для таго, каб у гэтых акругах больш эфектыўна правесці агітацыю за інтэграцыю Беларусі ў Еўропу. Па-першае, расце верагоднасць рэгістрацыі хаця б аднаго. Па-другое, больш валанцёраў возьме ўдзел у кампаніі. Трэцяя прычына — гэта больш рэсурсаў”.

Статкевіч нагадаў, што кожнаму кандыдату выдаецца каля 800 долараў на агітацыю, прадастаўляецца эфірны час на радыё і тэлебачанні, а таксама паласа ў дзяржаўнай прэсе.