Еўракамісія: Мытны саюз Беларусі, Расіі ды Казахстан аддаляе іх ад СГА
Стварэнне Мытнага саюза на некалькі гадоў адкідае Беларусь, Расію і Казахстан ад уступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА). Такую заяву ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" зрабіў кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Расіі Марк Франка. Па словах еўрачыноўніка, напачатку меркаваўся такі сцэнар. Расія ўступіць у СГА, потым туды ўступіць Казахстан, а пазней і Беларусь, і толькі потым будзе створаны Мытны саюз. Рашэнне спачатку стварыць Мытны саюз адкідае на некалькі гадоў далучэнне краін да СГА асобна або калектыўна, пераказвае яго словы УНІАН.
Марк Франка адзначыў, што яму складана зразумець логіку такога рашэння кіраўніцтва Беларусі, Расіі ды Казахстана.
Нагадаем, што 9 чэрвеня з'явілася заява прэм'ер-міністраў трох краін наконт ўваходу ў Сусветную гандлёвую арганізацыю адзіным Мытным саюзам. Тым не менш, краіны не перасталі весці персанальныя перамовы пра ўступленне СГА. А 10 ліпеня прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў заявіў, што лічыць больш простым і рэалістычным самастойны ўваход краіны ў СГА.