Фальшывыя грошы патрапляюць у Беларусь з Расіі і Ізраіля, паведамляе МУС

Фальшывыя долары апошнім часам з’яўляюцца ў Беларусі з “цэнтраў “эмісіі” ў Расіі і Ізраілі. Прычым, у Расіі ён знаходзіцца ў Дагестане. Пра гэта паведамляе ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі.  Лідэрам сярод фальшывых грошай, якія выяўляюцца на тэрыторыі нашай краіны, з’яўляюцца долары ЗША. А вось колькасць фальшывых еўра за апошнія два гады імкліва змяншаецца.

Інтэрфакс