Форвард БАТЭ Блізнюк перайшоў у найгоршы клуб другой нямецкай лігі
Услед за нападаючым барысаўскага БАТЭ Віталем Радзівонавым у Нямеччыну накіраваўся і яго партнёр па камандзе Генадзь Блізнюк. 28-гадовы форвард склаў на паўгода кантракт з "Франкфуртам", інфармуе БелаПАН. Гэты клуб на дадзены момант займае апошняе месца ў другой нямецкай лізе. Як адзначае сайт каманды, кантракт можа быць падоўжаны яшчэ два гады. "Франкфурт" праяўляў цікаўнасць да футбаліста яшчэ ўлетку, аднак суму трансферу немцы палічылі непрымальнай.
Па заканчэнні сезону ў Беларусі Блізнюк атрымаў статус вольнага агента. Трэнер нямецкай каманды Томас Орал адзначыў, што не раз назіраў за гульнёй беларускага нападаючага і рады падпісанню кантракту.
У мінулым чэмпіянаце Беларусі Блізнюк стаў лепшым бамбардзірам, забіўшы разам з Радзівонавым па 16 мячоў. Новым клубам Радзівонава стаў таксама клуб другой бундэслігі “Фрайбург”, які на сёння займае трэцяе месца.