Фотакарэспандэнтку газеты "Наша ніва" Юлію Дарашкевіч хочуць засудзіць

Супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным увечары 15 сакавіка спрабавалі трапіць у кватэру фотакарэспандэнткі газеты "Наша ніва" Юліі Дарашкевіч, паведамляе выданне. Яе муж не адчыніў дзверы. Аднак сілавікі сышлі толькі пасьля таго, як Дарашкевіч паабяцала прыйсці да інспектара Цэнтральнага РУУС Андрэю Саладуна з адвакатам.

Міліцыянты прыходзілі таксама да бацькоў мужа журналісткі. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што 24 сакавіка павінен адбыцца суд над Дарашкевіч. Яе вінавацяць, што 16 лютага падчас акцыі салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы сталіцы яна нанесла цялесныя пашкоджанні супрацоўніку міліцыі. Падчас разгону акцыі было затрымана каля 30 чалавек.

Тады фотажурналістку адпусцілі без складання пратаколу.