Ганна Семяновіч і Валерыя пазмагаюцца за ўдзел у "Еўрабачанні" ад Расіі
Журы нацыянальнага адборачнага конкурсу "Еўрабачанне-2009" абрала 15
удзельнікаў расійскага фіналу, пераможца якога прадставіць Расію на
конкурсе ў Маскве, паведамляе РІА Навіны. У лік фіналістаў увайшлі Алекса (з кампазіцыяй "Не думаць пра цябе"), "Брэйкдаун" ("Breakdown"), Валерыя ("Back to Love"), Аляксей Вераб'ёў ("Heart Hunting"), Венгер Калектыў ("9 o'clock Moscow night"), Паліна Грыфітс ("Love is Independent"), "Кватра" ("Кахаю цябе"), Томас Крыстансэн ("One More Try"), "Прынцэса Авеню" ("Never, Never…"), Цім Рокс ("The happiest man"), Ганна Семяновіч ("Лове лавіла"), Мікалай Факееў ("You can stop the time"), Plazma ("Never Ending Story"), Nano ("Triator"), Unisex ("Ай-яй-яй").
У журы расійскага конкурсу ўвайшлі музычныя і тэлевізійныя прадзюсары Юры Аксюта, Кім Брэйтбург, Аляксандр Дулаў, Ігар Крутой, Аляксандр Лунеў, Ігар Матвіенка, Уладзімір Мацецкі, Канстанцін Меладзэ, Рубэн Аганэсаў, Ларыса Сінельшчыкава, Максім Фадзееў, а таксама адказны сакратар Арганізацыйнага камітэта па правядзенні конкурсу "Еўрабачанне-2009" пры ўрадзе РФ Аляксандр Бараннікаў і старшыня Рады па гуманітарным супрацоўніцтве краін СНД Джахан Палыева.
Фінал расійскага адборачнага конкурсу адбудзецца 7 сакавіка ў 20:00 у прамым эфіры на Першым канале. Пасля таго, як усе 15 удзельнікаў выканаюць свае песні, народным галасаваннем шляхам званкоў і sms-паведамленняў будзе адабраная тройка лідэраў. З іх журы абярэ аднаго пераможцу.
Расія як пераможца леташняга конкурсу аўтаматычна праходзіць у фінал "Еўрабачання-2009", які адбудзецца 16 траўня ў спарткомплексе "Алімпійскі".
Нагадаем, Беларусь на конкурсе ў Маскве прадставіць спявак Пётр Ялфімаў.
Фота: www.vanguardia.com.mx