Гарадскі агляд-конкурс Дзядоў Марозаў і Снягурачак пройдзе сёння ў Мінску

2 снежня ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі адбудзецца гарадскі этап рэспубліканскага агляду-конкурсу Дзядоў Марозаў і Снягурачак "Ёлка-фэст - 2011", паведамляе БЕЛТА.

Журы вызначыць галоўную пару казачных персанажаў, а таксама назаве пераможцаў у намінацыях "Лепшая навагодняя гульня" і "Самыя крэатыўныя". Яны і атрымаюць права ўдзельнічаць у рэспубліканскім аглядзе Дзядоў Марозаў і Снягурачак.

Плануецца, што на галоўны агляд навагоднія героі з усіх абласцей і сталіцы збяруцца ў Мінску ў сярэдзіне снежня.