Газета.ru: Міхалевіч уцёк за мяжу на дыпламатычным аўтамабілі
Такую версію дзеянняў былога кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча выкладае вядомае інтэрнэт-выданне.
Паводле Газеты.ru, Міхалевіч перасек мяжу на дыпламатычным аўто адной з амбасадаў і цяпер знаходзіцца ў Польшчы. Выданне спасылаецца на людзей з атачэння палітыка.
Між тым польскія дыпламаты адмаўляюць тое, што Алесь Міхалевіч скарыстаўся менавіта іх транспартам. Першы сакратар амбасады Польшчы ў Беларусі Павел Марчук назваў такія заявы "брахнёй", паведамляе "Наша ніва".