"Газпром": "Нафтавая спрэчка" Беларусі і Расіі не паўплывае на пастаўкі газу
Кіраўнік "Газпрому" Аляксей Мілер заявіў, што "нафтавая спрэчка" не паўплывае на пастаўкі газу з Расіі ў Беларусь.
"Ніякіх праблем не адчуваем. Ёсць кантракт, па ім працуем", — перадае словы Мілера РІА "Новости".
Мінск і Масква дагэтуль не дамовіліся пра ўмовы пастаўкі і транзіту расійскай нафты ў Беларусь. Нягледзячы на тое, што адпаведная дамова пакуль не складзеная, транзіт нафты праз Беларусь у Еўропу працягваецца, як і пастаўкі на беларускія НПЗ.
Раней расійскі бок заяўляў, што ў выпадку непадпісання дамовы з 1 студзеня Беларусі прыйдзецца аплачваць 100% мыта пры пастаўцы расійскай нафты. Мінск настойвае на ільготным мытным рэжыме.