Генпракуратура згодна падтрымаць ініцыятыву змены меры стрымання Халіп

Як паведаміў карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук генпракуратура вельмі крытычна ставіцца да самога факту ўтрымання пад вартай да суда і выступае за такія меры, як падпіска аб нявыездзе ці хатні арышт.

"Калі кіраўнік следчай групы выступіць з ініцыятывай змяніць меру спынення Ірыне Халіп, мы падтрымаем дадзеную ініцыятыву", - заявіў генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску.