Гомельскі актывіст атрымаў медычнае сведчанне таго, што яго збілі
Гомельскі каардынатар “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Кастусь Жукоўскі атрымаў 23 верасня выпіску са сваёй медычнай карты, паведамляе Радыё Свабода. Сёння актывіст павінен даставіць гэтую выпіску ў Петрыкаўскі раённы суд. Там разглядаецца адміністрацыйная справа, паводле якой Жукоўскі лаяўся ў грамадскім месцы ды аказваў супраціў міліцыі. У выпісцы з медкарты Кастуся Жукоўскага пазначана, што ў яго сіняк на цемячна-патылічнай частцы галавы, выцяты грудны аддзел пазваночніка. Апроч таго, вывіхнутая рука — яму рэкамендавалі мазі і павязкі з эластычнага бінту.
Пашкоджанні каардынатар БХД атрымаў 17 верасня, калі паехаў на фэст “Покліч Палесся” ў вёску Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. Напачатку яго затрымала міліцыя, потым збілі ахоўнікі. У выніку пацярпелы актывіст застаўся яшчэ і вінаватым.