Гомельскія археолагі знайшлі слуцкія паясы, якія праляжалі ў зямлі 200 гадоў
Гомельскія археолагі падчас раскопак у вёсцы Юравічы Калінкавіцкага раёна знайшлі два слуцкіх паясы, а дакладней іх фрагменты.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў гісторык і археолаг Яўген Малікаў: Вось што ён кажа пра значэнне гэтай знаходкі:
“Унікальнасць гэтай знаходкі ў тым, што, па-першае, слуцкіх паясоў на ўсю Беларусь вельмі мала. І цэлых паясоў у Беларусі знаходзіцца менш за дзесятак. Па-другое, на тэрыторыі Гомельскай вобласці гэта першая такая знаходка слуцкіх паясоў”.
Паводле словаў Малікава, паясы знайшлі ў пахаванні другой паловы XVIII стагоддзя. Яны праляжалі ў зямлі больш за 200 гадоў і зараз патрабуюць рэстаўрацыі і кансервацыі.
Адзін з іх можа аказацца вырабленым у Канстанцінопалі, але ён слуцкага тыпу. Калі гэта пацвердзяць польскія даследчыкі, гомельскія археолагі стануць аўтарамі яшчэ адной сенсацыі, бо раней прывазных канстанцінопальскіх паясоў на тэрыторыі Беларусі не знаходзілі.
Яўген Малікаў мяркуе, што найхутчэй слуцкія паясы будуць захоўвацца ў Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску.