Гродзенскія пажарнікі купяць здымак старой каланчы за 200 долараў

За 200 долараў стваральнікі музея пажарнай справы ў Гродне набудуць паштоўку ў аўстрыйскага калекцыянера.
На гэтым здымку адлюстраваная драўляная каланча, якая дагэтуль не захавалася. Музей пажарнай справы плануецца адкрыць да канца 2008 года.

На рэканструкцыю каланчы ХІХ стагоддзя, дзе будзе знаходзіцца музей, выдаткавана больш за 550 мільёнаў рублёў з гарадскога і абласнога бюджэту.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна