Хакейная зборная Беларусі з цяжкасцю выйграла таварыскі матч у французаў
Таварыскі матч у каманды Францыі з цяжкасцю выйграла ў Грэноблі нацыянальная хакейная зборная Беларусі.
Асноўны час матчу закончыўся ўнічыю 1:1, прычым беларусам давялося адыгрывацца. Яраслаў Чупрыс зраўняў лік на 44-й хвіліне. Паколькі ў овертайме закінутых шайбаў не было, выконваліся буліты. Пераможную шайбу закінуў Дзмітрый Мялешка.
У аўторак зборная Беларусі згуляе таварыскі матч з камандай Нарвегіі, якая таксама рыхтуецца да чэмпіянату свету — ён стартуе ў Швейцарыі 24 красавіка. Нагадаем, на першым этапе беларусы будуць гуляць у групе "А" з камандамі Канады (24 красавіка), Славакіі (26 красавіка) і Венгрыі (28 красавіка). У наступны этап выйдуць тры лепшыя зборныя групы, паведамляе БЕЛТА.