Інспектар ДАІ "кінуў" пяць банкаў і сем падначаленых на 35 тысяч долараў
Старшы інспектар мінскай ДАІ 28-гадовы Дзмітрый Бяляеў набраў крэдытаў у банках краіны на 35 тысяч долараў, пасля чаго збег.
Выплачваць грошы будуць сямёра яго падначаленых, якія выступілі паручыцелямі, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.
Цяпер у кожнага з іх штомесяц адлічваюць з заробку па 280-300 тысяч рублёў. Некаторым давядзецца плаціць яшчэ каля 6 гадоў. Як высветлілася, Бяляеў захапляўся казіно. Верагодней, там ён і прайграў усе 35 тысяч долараў.
Выкрылі махінатара, калі да паручыцеляў з просьбай вярнуць грошы звярнуліся банкі.
Бяляеў паабяцаў сваім падначаленым усё вярнуць і знік. Цяпер у адносінах да яго распачата крымінальная справа за махлярства асабліва буйных памерах. Ён аб’яўлены ў вышук.