Інспектара Астравецкай ДАІ знайшлі мёртвым з нажом у грудзях

Інспектара Астравецкай ДАІ знайшлі мёртвым з нажом у грудзях. Паводле інфармацыі БЕЛТА, трагедыя адбылася 5 сакавіка. Зранку 35-гадовы інспектар сабраўся на службу, да якой так і не дабраўся. Цела мужчыны знайшлі каля яго гаража з нажавым раненнем грудной клеткі. Паводле папярэдняй версіі, мужчына сам сабе зрабіў смяротную рану. Пры гэтым ён выкарыстаў нож з кухоннага набору сваёй сям'і.

Па гэтым факце вядзецца праверка, крымінальную справу пакуль не пачыналі. Высвятляюцца матывы ўчынку інспектара. Судмедэкспертам яшчэ належыць зрабіць выснову, ці мог ён здзейсніць самагубства такім чынам.

Як інфармуе пракуратура, інспектар быў законапаслухмяным грамадзянінам і ўзорным сем'янінам. Без бацькі засталіся двое дзяцей-школьнікаў.