Каля 100 чалавек удзельнічалі ў малебне за вяртанне касцёла св. Язэпа

Малебен за вяртанне касцёла святога Язэпа прайшоў каля храма ўвечары 14 красавіка. У ім узялі ўдзел каля сотні чалавек. Людзі трымалі запаленыя свечкі, чыталі малітвы і спявалі рэлігійныя гімны. Над натоўпам луналі сцягі з выявай Маці Божай.

Нагадаем, у красавіку мінае год, як вернікі і дэмакратычныя актывісты пачалі актыўнае змаганне супраць разбурэння будынкаў кляштара бернардзінцаў і за вяртанне храма каталіцкай царкве.

Доўгі час у кляштары размяшчалася ваенная камендатура, а пасля улады збіраліся перабудаваць яго ў гатэль з басейнам і боўлінгам. Дзякуючы намаганнем грамадскасці планы па знішчэнні святыні ня здзейсніліся. Але касцёл да гэтага часу ня вернуты вернікам, якім ён належыў да 1863 года, інфармуе сайт jeans-by.com.