Каля 20-метровага зубра пад Баранавічамі пабудуюць сервісны комплекс

Прыдарожны сервісны комплекс са станцыяй тэхнічнага абслугоўвання, гатэлем, АЗС, аўтастаянкай можа неўзабаве з'явіцца на трасе на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей. Такі праект прэзентавала кіраўніцтва Баранавіцкага раёна на абласной выставе інвестыцый і інавацый, якая прайшла ў Брэсце.

Комплекс плануецца размясціць каля 20-метровага зубра. Інвестараў для гэтага праекта шукалі даўно, але ніхто з прадпрымальнікаў не рашыўся ўзяцца за гэтую справу, якая патрабавала вялікіх фінансавых укладанняў. Цяпер жа за будаўніцтва бярэцца мясцовы райвыканкам.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы