Каля Чырвонага касцёла дзяжураць аўтазакі і аўтобусы са спецназам

Каля Чырвонага касцёла, дзе праходзіць развітанне з Ірынай Казулінай, дзяжураць два аўтобусы са спецназам і два аўтазакі. Развітанне працягнецца да 12 гадзін, а потым пачнецца памінальная імша.

Прыкладна ў 13.00 распачнецца жалобнае шэсце.

Пахаваюць Ірыну Казуліну на могілках у вёсцы Тарасава каля Ждановічаў.