Каля мяжы Паўднёвай Асеціі загінулі грузінскія паліцыянты
Раніцай 10 лістапада каля грузінскага сяла Двані непадалёк ад мяжы Паўднёвай Асеціі на міне падарвалася паліцэйская машына, якая патрулявалі гэты раён. У выніку двое супрацоўнікаў паліцыі загінулі, яшчэ трое былі параненыя, паведамляе “Інтэрфакс”.
Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі ўдакладняе, што каля сяла Двані ўзарваліся дзве міны.
Ахвярамі другога выбуху сталі паліцыянты, якія прыбылі для расследавання акалічнасцяў першага выбуху. Дадзеныя аб колькасці загінулых і пацярпелых МУС пацвярджае: двое загінулі пры першым выбуху, трое параненыя пры другім, інфармуе Lenta.ru.