Каля помніка Я. Коласу спявалі беларускія песні і частавалі дранікамі (фота)
У сталіцы Беларусі адкрыўся студэнцкі тэатральны фестываль “Тэатральны куфар”
Склад яго ўдзельнікаў з кожным годам (а праходзіць ён ужо шосты раз) усё больш пашыраўся: сёлета на суд гледачоў прадстаўлены студэнцкія тэатры 14 краін свету, сярод якіх Англія, Нямеччына, Сербія, Іран, Алжыр…
Распавядае каардынатар фестывалю "Тэатральны куфар" Аляксандр Ігнашчык:
"На "Тэатральны куфар" у нашу краіну прыехалі 20 творчых калектываў. Гэта не прафесійныя тэатры, а самадзейнасць студэнтаў. Вельмі важна, што гэты фестываль дае, найперш, магчымасць моладзі паказаць сваю творчасць (што, безумоўна, карысна для самарэалізацыі), але самае галоўнае — гэта магчымасць для культурнага абмену як інфармацыйнага, гэтак і пабытовага. І менавіта дзеля збліжэння моладзі розных краін свету і быў створаны "Тэатральны куфар"!"
А пачаўся першы дзень фестывалю па-сапраўднаму святочна. Для ўдзельнікаў тэатральных суполак была прадстаўленая прома-акцыя "100 жаданняў". Літаральны сэнс яе заключаўся ў ганаровым ваяжы па маршруце ў мінскай "сотцы" ад Нацыянальнай бібліятэкі да плошчы Незалежнасці — як прызналіся арганізатары, гэта самы папулярны мінскі аўтобус.
15.00: Яшчэ толькі ідзе рэпетыцыя прывітальных танцаў. Музыка для іх была пазычана з кінапрэм’ер гэтага года — фільмаў "Стылягі" і "Мама-мія". Пасля, па рэакцыі публікі было заўважна — ход ўдалы.
15.20: Прыбыццё гасцей фестывалю да Нацыянальнай бібліятэкі, прывітальныя словы і пачатак акцыі "Аўтобус 100 жаданняў".
Аляксандр Ігнашчык: "100 жаданняў" — гэта адно з такіх мерапрыемстваў, якое дае магчымасць людзям, што прыехалі з розных краін свету, увачавідкі ўбачыць Беларусь, як кажуць, пачуць наш узровень культуры: у тым ліку і тэатральнай культуры".
Па вачах жа звычайных мінчукоў, што выпадкова патрапілі на стыхійныя мерапрыемствы, было бачна дзіцячае задавальненне ўсім тым, што адбывалася навокал. Усе мінакі, што ўмомант ператвараліся у пастаянных "гледачоў", зачаравана назіралі за тым, што адбывалася ўздоўж самага вялікага праспекту Еўропы. Ціха пашкадавалі, бадай, толькі тыя, каму прыйшлося бегчы да свайго аўтобуса, месца прыпынку якога адсунуў на некалькі дзесяткаў метраў картэж "100 жаданняў".
На шляху аўтобуса было некалькі прыпынкаў, на кожным з якіх гасцей фестываля чакалі перфомансы, але самая ўдалая акцыя адбылася на плошчы Якуба Коласа. Госці і звычайныя мінакі маглі паслухаць беларускія песні і пакаштаваць дранікаў.
На акцыю хутка сабраліся ўсе прысутныя на плошчы.
Апошнім прыпынкам аўтобуса стала Кастрычніцкая плошча, дзе на прыступках палацу прафсаюзаў Беларусі ўсіх чакаў рэктар БДУ Сяргей Абламейка.
Пасля святочнага адкрыцця фестывалю, якое праходзіла пад танцы на галоўнай плошчы сталіцы — пачаўся першы спектакль.
Паводле буклеціка, ніводнага беларускамоўнага спектаклю не планавалася, аднак, варта сказаць, амаль уся праца фестывалю, як і яго адкрыццё, ідзе паралельна на дзвюх мовах: беларускай і англійскай.
Расклад спектакляў можна паглядзець тут
Фота Валянціна Груздава