Каля Сахаліна расійскія выратавальнікі знялі з ільдзіны 755 рыбакоў
Паспяхова завяршылася аперацыя па выратаванні з дрэйфуючай льдзіны ў затоцы Мардзвінава каля Сахаліна 755 рыбакоў.
Верталётам Мі-8 былі вывезеныя 334 чалавекі, лодкамі - 121 чалавек, яшчэ 300 рыбакоў былі выведзеныя на бераг выратавальнікамі па льдзінах. Як паведамляе РИА "Новости", у аперацыі ўдзельнічалі 30 чалавек і 15 адзінак тэхнікі.
Цяпер верталёт МНС праводзіць аблёт раёна, каб пераканацца, што былі выратаваныя ўсе людзі.