Капенгагенская “Русалачка” на некалькі гадзінаў стала мусульманкай

У нядзелю, 20 траўня, невядомыя пераапранулі капенгагенскую скульптуру Русалачкі ў мусульманскую сукенку і хіджаб. Паліцыя, якая пра здарэнне дазналася па тэлефоне, распранула скульптуру.

Гэта ўжо не першы падобны выпадак: у 2004 годзе скульптуру апранулі ў паранджу і прымацавалі да яе шыльдачку “Турцыя ў ЕС?” у сувязі з намерам Турцыі ўступіць у Еўрасаюз.

Русалачку неаднаразова абезглаўлівалі, аблівалі фарбай, і адзін раз нават узарвалі.

Помнік Русалачцы – гераіне казкі Ханса Хрысціяна Андэрсэна – штогод прыходзяць адведаць больш за мільён турыстаў.