Кардынала Казіміра Свёнтака абяцаюць перавесці з рэанімацыі ў хірургію
Паляпшаецца самаадчуванне 95-гадовага кардынала Казіміра Свёнтака. Як нагадвае БелаПАН, найстарэйшы беларускі святар перанёс аперацыю ў сувязі з пераломам шыйкі сцягна. Паведамляецца, што стан кардынала "стабільна добры". Ёсць надзея, што ў бліжэйшыя дні ён будзе пераведзены з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне.