Коўчур хварэе, у Дэпартаменце выканання пакаранняў змяніўся начальнік
Прэзідэнцкім указам ад 12 лістапада вызвалены ад сваіх абавязкаў начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі Уладзімір Коўчур. Пра гэта паведаміў “Беларускі партызан”. Пра прычыны адстаўкі пакуль нічога не вядома. Еўрарадыё патэлефанавала
ў Дэпартамент, каб даведацца, дзе цяпер знаходзіцца Коўчур.
Вось што нам распавёў выканаўца абавязкаў начальніка Юрый Барынкоў:
“Я яшчэ ўказу не бачыў. Уладзімір Аляксандравіч знаходзіўся ў адпачынку. Зараз ён хварэе… Я часова выконваю абавязкі па пасадзе”.
Адзначым, што дагэтуль Барынкоў з’яўляўся першым намеснікам Коўчура.
Акрамя таго, прэзідэнцкім указам вызвалены ад пасады начальніка Акадэміі МУС Юрый Меліхавец, паведамляе Інтэрфакс.