Кожнае сёмае ДТЗ у Мінску — з-за выезду кіроўцы на сустрэчную паласу

Кожнае сёмае дарожна-транспартнае здарэнне у Мінску адбываецца з-за выезду кіроўцы на сустрэчную паласу. А пешаходы становяяца віной толькі кожнай восьмай аварыі. У сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі назвалі асноўныя прычыны дарожна-транспартных здарэнняў (ДТЗ) з пацярпелымі. Як паведамляе "Мінск-Навіны", за 8 месяцаў гэтага года ў Мінску зарэгістраваныя 726 здарэнняў. У іх загінуў 41 і былі траўмаваныя 832 чалавекі. Прычым на сумленні кіроўцаў транспартных сродкаў 579 аварый.

З агульнай колькасці ДТЗ з пацярпелымі прыкладна кожнае пятае (22,3%) здарыліся з прычыны парушэння кіроўцамі правіл праезду пешаходных пераходаў. Прыкладна кожнае шостае (17,6%) — з-за перавышэнні хуткасці, Кожнае сёмае (14%) — з-за парушэння правілаў манеўравання і выезду на паласу сустрэчнага руху. Кожнае восьмае (11,7%) — з-за парушэння правілаў праезду скрыжаванняў.

І толькі 12,5 % аварыяў выкліканыя пераходам праезнай часткі ў непрызначаным месцы.