Крэмль: Прэзідэнцтва Пуціна ў адзінай дзяржаве - "спекулятыўныя фантазіі"

У Крамлі назвалі "спекулятыўнымі фантазіямі" сцвярджэнні пра тое, што дзейсны прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін стане кіраўніком Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Крыніца ў Крамлі сказала агенцтву "Інтэрфакс", што працэс інтэграцыі Расіі і Беларусі шматгранны і складаны, і абодва бакі ўцягнутыя ў гэты працэс, але падобныя паведамленні нічога, апроч неразумення, не выклікаюць.

Між тым, сёння кіраўнік "Единой России" Барыс Грызлоў сказаў, што дата падпісання Канстытуцыйнага акта "саюзнай дзяржавы" не вызначаная. Зацвярджэнне дакумента падчас бліжэйшага візіту Пуціна ў Мінск не плануецца.