Крыштыяну Раналду названы найлепшым футбалістам Еўропы 2008 года
Паўабаронца партугальскай зборнай і ангельскага клуба "Манчэстэр Юнайтэд" Крыштыяну Раналду прызнаны найлепшым футбалістам Еўропы 2008 года па версіі аўтарытэтнага часопіса "Франс Футбол". Па выніках традыцыйнага апытання, якое ладзіцца з 1956 года, 23-гадовы партугалец нашмат апярэдзіў аргентынскага форварда "Барселоны" Ліянэля Месі (281 бал) і іспанскага нападніка ангельскага "Ліверпуля" Фернанда Торэса (179 ачкоў).
Раналду стаў найлепшым бамбардзірам ангельскай прэм'ер-лігі сезону 2007-2008 гадоў, забіўшы 31 гол у вароты супернікаў.
БЕЛТА
Раналду стаў найлепшым бамбардзірам ангельскай прэм'ер-лігі сезону 2007-2008 гадоў, забіўшы 31 гол у вароты супернікаў.
БЕЛТА