Лазавік прапанаваў пазбавіць Статкевіча "арэола" кандыдата-пакутніка
30 лістапада Цэнтральная выбарчая камісія разглядае пытанне аб пазбаўленні рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты Віталя Рымашэўскага і Мікалая Статкевіча. Санкцыі пагражаюць кандыдатам за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу на Кастрычніцкай плошчы 24 лістапада 2010 года. Дакладчыкам па гэтым пытанні выступае Мікалай Лазавік, які асабіста прысутнічаў на Кастрычніцкай плошчы 24 лістапада. "Мерапрыемства мне спадабалася, — адзначыў сакратар ЦВК. — Усё было культурна. ніхто не штурхаўся. Нягледзячы на тое, што мітынгоўцаў упэўнівалі, што рэжым давёў Беларусь да краю, частка з іх была нязгодная з гэтым і крычала "Жыве Беларусь!".
Мікалай Лазавік прапанаваў пакараць Рымашэўскага папярэджаннем, а Статкевіча пазбавіць "арэола" кандыдата-пакутніка, абмежаваўшыся простым абмеркаваннем яго пытання. Удзел Уладзіміра Някляева ў акцыі сакратар ЦВК прапанаваў не разглядаць, "каб паберагчы яго для далейшых творчых поспехаў".