Лепельскія міліцыянты купілі падарунак падлетку, які скраў кнігу

Незвычайнае “пакаранне” прыдумалі лепельскія міліцыянты для падлетка, які скраў з шапіка кнігу “Пікнік на ўзбочыне” братоў Стругацкіх.  Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

"Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх спачатку вярнулі кнігу у шапік, а потым… выкупілі яе і падаравалі 13-гадоваму злодзею. Справа ў тым, што ні хлопец, ні ягоныя бацькі раней не былі заўважаныя ні ў якіх правапарушэннях. Кнігу, па ягоных словах, падлетак хацеў пачытаць і ціхенька вярнуць праз колькі дзён на месца".

У інспекцыі па справах непаўналетніх вырашылі, што такі падарунак будзе ўвесь час нагадваць хлопцу, што красці нельга. Дарэчы, кошт кнігі складае 14 тысяч рублёў.