Ліберал-дэмакраты прынялі праграму Гайдукевіча на прэзідэнцкія выбары
Сёння была зацверджана перадвыбарная праграма кандыдата ў прэзідэнты ад ЛДП Сяргея Гайдукевіча. Як паведаміў сам вылучэнец, у праграму ўнесеныя істотныя змены па ўзаемаадносінах з Расіяй і Захадам, але якія — гэта пакуль сакрэт. Сяргей Гайдукевіч: “Адбылося паседжанне вышэйшага савета цэнтральнага камітэта партыі, на якім зацвердзілі перадвыбарную праграму кандыдата ў прэзідэнты рэспублікі Беларусь ад ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча.
Да 1 верасня 2009 года прынята рашэнне сфарміраваць у абласных цэнтрах усе штабы, падрыхтоўка пачнецца ўжо з заўтрашняга дня. У праграму ўнесеныя вельмі вялікія карэкціроўкі па ўзаемаадносінах з Расіяй, Еўропай... Вельмі цікавыя рэчы, але цяпер не магу рассакрэчваць”.
Былы дэпутат і лідэр партыі прызнаўся Еўрарадыё, што ў сваёй працы не хоча адставаць ад прэзідэнта. А працаздольнасць кіраўніка краіны натхняе на яшчэ больш плённую працу:
Сяргей Гайдукевіч: "У нас дні нараджэння з Лукашэнкам на 8 дзён розніцы, абодва з 54-га года, абодва Коні, і абодва Дзевы. Я ведаю, што прэзідэнт вырашыў доўга працаваць, і я таксама так буду. Так што працы – поўны рот”.
Нагадаем, у лютым 2008 года дэлегаты з’езду Ліберальна-дэмакратычнай партыі падтрымалі свайго лідэра Сяргея Гайдукевіча ў якасці патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі.