Лідскі ўрач-кардыёлаг вырасціла касу даўжынёй 1 метр 60 сантыметраў
Касу даўжынёй 1 метр 60 сантыметраў вырасціла малады лекар-кардыёлаг Алена Аляшкевіч з Ліды, паведамляе БЕЛТА. Яна кажа, што вырошчвае касу з 5-гадовага ўзросту, беручы прыклад з
бабулі і маці, якія таксама насілі даўгія валасы. Лекару, якая працуе ў
гарадской дзіцячай паліклініцы, даводзіцца рупліва даглядаць сваю касу,
двойчы на дзень яе расчэсваць.
А вось пра тое, каб паспрабаваць патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса, жанчына пакуль не задумвалася.
А вось пра тое, каб паспрабаваць патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса, жанчына пакуль не задумвалася.