Ліквідатару аварыі на Чарнобыльскай АЭС адмаўляюць у пенсіі з-за геадэзіі
Каб дамагчыся пенсіі, магілёўскі ліквідатар наступстваў на ЧАЭС павінен прынесці даведку ад геадэзістаў альбо стаць інвалідам. У траўні-чэрвені 1986 г. Васіль працаваў у зоне адчужэння — бліжэй за 10 кіламетраў ад станцыі. Закон у такім выпадку гарантуе пенсію на 10 год раней. Аднак у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва ліквідатару ў гэтым адмаўляюць: у яго даведцы няма звестак пра адлегласць ад населеных пунктаў да станцыі.
Васіль: "Даведку мне выдаў УУС, а населеныя пункты ў ёй падалі, не паказваючы адлегласці, хаця некоторыя размешчаныя і ў 3 кіламетрах. А ў адміністрацыі мне адказалі, што кіламетраж у даведцы не прапісаны і таму я адношуся да катэгорыі “акрамя занятых у 10-кіламетровай зоне” — у гэтым выпадку трэба 5 гадоў быць інвалідам. І нават калі я буду паказваць гэтыя пункты на карце, гэта мала каго ўсхвалюе. Патрэбен дакумент. А дзе яго дастаць, аб гэтым заканадаўцы не падумалі. Магчыма, так і было задумана, для найменшых стратаў".
Адзінага ўзору афармлення такіх даведак не існуе. І таму, тэарэтычна, адмовіць ад ранейшай пенсіі могуць кожнаму ліквідатару з 10-кіламетровай зоны.