Літоўцы гатовыя інвеставаць 20 мільёнаў еўра ў сетку крамаў на Гродзеншчыне
Літоўскія інвестары зацікаўленыя ў будаўніцтве гандлёвага цэнтра гаспадарча-бытавога прызначэння і сеткі крамаў пакрокавай даступнасці ў Гродна і вобласці, паведамляе БЕЛТА. Кампаніі Senukaj і Zabolis partners сумесна з мінскай кампаніяй “ОМА” гатовыя рэалізаваць у рэгіёне адпаведны праект ды інвеставаць у яго 20 мільёнаў еўра. Інвестарам прапануюць для арганізацыі бізнэса ўчасткі ў абласным цэнтры і раёнах. Таксама літоўцам прапануюць паўдзельнічаць у далявым будаўніцтве жылога фонду для адкрыцця крамаў на першых паверхах.