Літоўская амбасада ў Мінску прыпыніла выдачу віз з-за акту вандалізму

У ноч на 25 ліпеня ў Мінску быў здзейснены акт вандалізму супраць амбасады Літвы ў Беларусі, паведамляе “Наша ніва” са спасылкай на літоўскія СМІ.
Амбасадар Эдмінас Багдонас выказаў пратэст афіцыйным асобам Міністэрства замежных спраў Беларусі з патрабаваннем высвятліць сітуацыю, знайсці вінаватых і выконваць нормы Венскай канвенцыі 1961 г.

Як паведаміла другі сакратар амбасады Крысціна Паканітэ, ноччу ў будынак прадстаўніцтва былі кінутыя бутэлькі з фарбай і ўлёткі нацыянал-бальшавіцкай партыі, а сімволікай НБП размаляваны плот. Па дадзеным факце вядзецца следства. Прыпынены прыём дакументаў на візы.