Лукашэнка і Мядзведзеў абмяркуюць будучыню Мытнага саюза
7 чэрвеня адбылася тэлефонная гутарка Аляксандра Лукашэнкі і Дзмітрыя Мядзведзева. Гутарка адбылася з ініцыятывы беларускага боку. Як інфармуе БЕЛТА, бакі вызначылі прыкладны пералік пытанняў, які плануецца абмеркаваць на бліжэйшай сустрэчы. Чакаецца, што гутарка пойдзе пра Мытны саюз і перспектывы стварэння Адзінай эканамічнай прасторы трох краін.
Нагадаем, што 21 траўня ў Санкт-Пецярбургу кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Расіі ды Казахстана падчас шматгадзінных перамоваў не змаглі дамовіцца пра уступленне ў сілу Мытнага кодэкса з 1 ліпеня гэтага года.
Роўна праз тыдзень у Санкт-Пецярбургу прэм'ер-міністры Расіі і Казахстана дамовіліся ўвесці Мытны кодэкс на двухбаковай аснове. Дакумент адкрыты для падпісання Беларуссю. Кіраўнік беларускага ўрада на перамовы не прыбыў.