Лукашэнка назваў бессэнсоўнай сустрэчу беларускіх СМІ з Мядзведзевым

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра бессэнсоўнасць сустрэчы прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева з беларускімі журналістамі. Як перадае "Інтэрфакс", такая заява прагучала беларускага кіраўніка з сябрамі Рады кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў краін СНД.

"Кажуць, што гэта сіметрычны адказ на сустрэчы Лукашэнкі з расійскімі журналістамі", — сказаў кіраўнік Беларусі. "Мы праводзім гэтыя сустрэчы, каб распавесці праўду пра сябе, таму што Расія стоадсоткава не ведае, чым жыве Беларусь, і таму я змушаны сустракацца з расійскімі журналістамі", — дадаў Лукашэнка. Па ягоных словах, на сустрэчу былі запрошаныя журналісты, "якія на дух не пераносяць рускага чалавека".

Кажучы пра сустрэчу прадстаўнікоў беларускіх СМІ з прэзідэнтам Расіі, Лукашэнка заўважыў: "Я падумаў, а што гэтая сустрэча дасць? Мяне ўкалоць? Дык я спакойна да гэтага стаўлюся, ужо ўколаў хапіла. Таму гляджу, што атрымалася проста пустая сустрэча, ёсць проста факт сустрэчы".