Лукашэнка не падпісаў праект указу аб адраснай сацыяльнай дапамозе

Аляксандр Лукашэнка пакуль не падпісаў праект указу аб адраснай сацыяльнай дапамозе.  Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка даручыў правесці ў яго нараду, “на якой комплексна і ўсебакова будуць абмеркаваныя пытанні далейшай дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва”.

Нагадаем, што адрасная сацыяльная дапамога мусіць у некаторай ступені замяніць адмененыя льготы для сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва.