Лукашэнка: Расія звязала выдачу крэдыту з прызнаннем Абхазіі і Паўд. Асетыі

Расія звязала выдачу Беларусі крэдыту ў памеры 500 млн долараў з прызнаннем незалежнасці самаабвешчаных рэспублік — Паўднёвая Асетыя і Абхазія. Пра гэта ў інтэрв'ю расійскім СМІ заявіў Аляксандр Лукашэнка.  "Ужо дайшло да таго, што прыехалі, сказалі: будзе Асетыя і Абхазія — значыць, будзе 500 мільёнаў долараў", — паведаміў кіраўнік дзяржавы пра прычыну, па якой апошнюю частку крэдыту Беларусь ад Расіі не атрымала. Аднак "прадаваць" падобныя пытанні ці пазіцыі беларускае кіраўніцтва не збіраецца, сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, у кіраўнікоў Паўднёвай Асетыі і Абхазіі няма пытанняў да Мінску, бо яны разумеюць сітуацыю.