Лунінецкага міліцыянта пакаралі за зламаную дзяўчыне руку
Лунінецкі міліцыянт асуджаны за зламаную 20-гадовай дзяўчыне руку. Здарэнне адбылося ў лютым каля мясцовага чыгуначнага вакзала, куды праваахоўнік не прапускаў дзяўчыну і ўжыў супраць яе сілу.
Суд прызнаў яго вінаватым і мог адправіць за краты на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў. Аднак было ўлічана, што міліцыянт раскаяўся, выплаціў дзяўчыне кампенсацыю за маральныя і матэрыяльныя страты (каля 400 долараў), з'яўляецца пацярпелым ад чарнобыльскай аварыі і мае дваіх малых дзяцей.
Таму яго пакаралі трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, без канфіскацыі маёмасці, і з пазбаўленнем права на працягу трох гадоў працаваць у органах унутраных спраў, паведамляе БЕЛТА.