М. Чаргінец: Я дапускаю, што гэта не наша апазіцыя зрабіла, гэта прыезджыя
Пра магчымыя версіі выбуху ў Мінску ў інтэрв'ю Еўрарадыё разважае старшыня Пастаяннай камісіі Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы генерал Мікалай Чаргінец.
Ён лічыць, што маюць права на існаванне дзве версіі - злоснае хуліганства і тэракт. Чаргінец дапускае, што "хуліганіць" 4 ліпеня мог псіхічна хворы чалавек, а ў выпадку ўсё ж тэракту можа быць "замежны след".
Мікалай Чаргінец: "Тут складана каго-небудзь з [беларускай] апазіцыі нават аддалена падазраваць. Але маральна мы маглі б ёй нагадаць, што не так шмат часу прайшло ад таго моманту, калі ў Мінску праводзіліся масавыя беспарадкі і раскідваліся ўлёткі з тым, як вырабіць менавіта такое выбуховае прыстасаванне. З інструкцыяй, як яго лепш выкарыстоўваць... Было гэта... Я нават дапускаю, што гэта не наша апазіцыя, гэта прыезджыя, накшталт УНА[-УНСО]".
Праўдападобна, генерал Чаргінец мае на ўвазе падзеі 1996 года, калі ў "Чарнобыльскім шляху" ў Мінску ўдзельнічала група сяброў арганізацыі УНА-УНСО, якія актыўна ўдзельнічалі ў прарывах кардонаў міліцыі. Некалькі чалавек з іх пасля адбывалі пакаранне ў беларускіх турмах.
Фота - photo.bymedia.net