Мадона, Макартні і Колінз прымусілі Forbes абнавіць рэйтынг дарагіх разводаў

Спявачка Мадона і музыка Філ Колінз, якія расталіся са сваімі другімі паловамі ў 2008 годзе, прымусілі часопіс Forbes перапісаць рэйтынг самых дарагіх разводаў. Мадона, якую развод з Гаям Рычы зрабіў бяднейшай як мінімум на 76 мільёнаў долараў, заняла ў рэйтынгу Forbes шостае месца. Філ Колінз, які заплаціў у жніўні 2008 года былой жонцы Арыяне Цэвей (Orianne Cevey) 46,76 мільёны долараў, патрапіў на 9 радок.

Восьмы радок у спісе Forbes заняў развод Пола Макартні. Знакаміты музыка растаўся са сваёй жонкай Хізер Мілс яшчэ ў 2006 годзе, аднак афіцыйна шлюбаразводны працэс Макартні быў завершаны ў траўні 2008 года. Суму, атрыманую Мілс, Forbes ацаніў у 48,6 мільёны долараў.

Лідэрам рэйтынгу з 2007 года з'яўляецца амерыканскі баскетбаліст Майкл Джордан, які выплаціў сваёй былой жонцы Хуаніце, у шлюбе з якой ён пражыў 18 гадоў, 168 мільёнаў долараў.

Другое месца ў спісе самых дарагіх разводаў займае музыка Ніл Дайманд, які растаўся з жонкай у 1996 годзе пасля 27 гадоў сумеснага жыцця. Былая жонка Даймана атрымала 150 мільёнаў долараў, а музыка, каментуючы развод, сказаў выраз, які стаў крылатым: "Яна каштавала кожнага пені".

Замыкае тройку лідэраў развод рэжысёра Стывена Спілберга з Эмі Ірвайн, які адбыўся ў 1989 годзе. Шлюб з Ірвайн, які падоўжыўся менш за чатыры гады, каштаваў кінарэжысёру 100 мільёнаў долараў.

Фота: www.beseder.co.il