Маладзёжная зборная Беларусі па хакеі разграміла Вялікабрытанію — 9:1
Чарговую перамогу атрымала маладзёжная зборная Беларусі на чэмпіянаце свету ў групе "В" першага дывізіёну, які праходзіць у Рызе.
16 снежня падапечныя Андрэя Расолькі разграмілі каманду Вялікабрытаніі з лікам 9:1 (0:0, 8:0, 1:1).
Становішча каманд:
1. Беларусь — 12 ачкоў (4 матчы, розніца шайб 20-5),
2. Славенія — 8 (4, 13-7),
3. Латвія — 6 (3, 17-6),
4. Венгрыя — 6 (3, 14-9),
5. Вялікабрытанія — 1 (4, 6-24),
6. Францыя — 0 (4, 8-27).
Такім чынам, толькі паражэнне камандзе Латвіі ў асноўны час можа перашкодзіць беларускай зборнай заняць першае месца ў падгрупе.
З гаспадарамі турніру наша каманда згуляе 18 снежня, у заключны дзень спаборніцтваў.
БелаПАН