Міхаіл Грабоўскі закідвае шайбы ў чацвёртым матчы запар у чэмпіянаце НХЛ
Беларускі форвард "Таронта" Міхаіл Грабоўскі закінуў сваю чарговую шайбу ў чэмпіянаце НХЛ. На гэты раз ён вызначыўся ў хатнім матчы "Таронта" з "Манрэалем", за які выступаюць браты Андрэй і Сяргей Касціцыны. Каманда Грабоўскага перамагла з лікам 6:3 (1:0, 3:3, 2:0).
На рахунку Міхаіла Грабоўскага таксама адна выніковая перадача. Галявы пас аддаў і Сяргей Касціцын.
Адзначым, што Грабоўскі закідвае шайбы ўжо ў чацвёртым матчы запар. 24-гадовы Міхаіл Грабоўскі - найлепшы сярод "беларускага дэсанту" ў НХЛ. У 15 паядынках ён набраў 10 балаў (7 шайбаў і 3 галявыя перадачы) па сістэме "гол плюс пас".