Міліцыя захапіла 2500 запрашэнняў на дазволеную ўладамі акцыю ў Мінску

Мінская міліцыя канфіскавала 2500 запрашэнняў на акцыю "Дзяды", якую 2 лістапада ладзіць у сталіцы Партыя БНФ. Іх праваахоўнікі знайшлі ў актывіста "Моладзі БНФ" Антона Койпіша, які раскідаў запрашэнні па паштовых скрынях у мікрараёне "Вяснянка".  Хлопца затрымалі і дапыталі ў РУУС Цэнтральнага раёна, а пасля адпусцілі. Аднак друкаваную прадукцыю не аддалі, інфармуе прэс-служба Партыі БНФ.