Мілінкевіч можа сустрэцца з Юшчанкам, Саакашвілі, Меркель і Петэрынгам

Лідэра аргкамітэта Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча запрасілі на саміт кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў Еўропы, які 18-19 кастрычніка пройдзе ў Лісабоне.
У саміце бяруць удзел старшыня Еўракамісіі Хазэ Мануэль Барозу і кіраўнік Еўрапарламента Ганс-Герт Петэрынг. Мэта мерапрыемства – абмеркаванне новага пагаднення Еўрапейскага саюза.

Ад краін, якія не ўваходзяць у ЕС, на саміт запрошаныя прэзідэнты Украіны і Грузіі, прэм’еры Харватыі і Албаніі.

У Аляксандра Мілінкевіча запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтамі Украіны, Грузіі, канцлерам Нямеччыны і старшынём Еўрапарламента.

Прэс-служба Мілінкевіча тлумачыць, што палітык прысутнічае на саміце “ў якасці прадстаўніка грамадзянскай супольнасці Беларусі і запрошанага госця”.

БелаПАН