Мінчукам пакажуць навагоднюю шоў-праграму каля Нацыянальнай бібліятэкі
Навагодняя шоў-праграма ў Мінску ў ноч на 1 студзеня адбудзецца каля Нацыянальнай бібліятэкі. На пляцоўцы будзе ўсталяваны маляўнічы сцэнічны комплекс з ілюмінацыяй.
Праграма будзе доўжыцца з 0.30 і да 6.00. Яна разлічаная на ўсе ўзроставыя катэгорыі і жанравыя ўпадабанні мінчукоў. На пляцоўцы выступяць вядомыя беларускія выканаўцы.
Разам з тым, мінскія чыноўнікі падкрэсліваюць, што жыхарам спальных раёнаў не варта адмыслова ехаць у цэнтр горада, каб паглядзець канцэртныя праграмы. Святочныя гулянні адбудуцца ва ўсіх раёнах сталіцы.
БЕЛТА