Мінчукі змогуць бясплатна даслаць паштоўкі з выявай славутасцяў сталіцы
12 верасня мінчукі змогуць бясплатна атрымаць і адправіць паштоўкі з выявай славутасцяў сталіцы.
У гэты дзень "Белпошта" з 12-й да 18-ю правядзе ў дзевяці аддзяленнях паштовай сувязі сталіцы акцыю "З Днём горада Мінска!". Як інфармуе БЕЛТА, кліентам дадуць магчымасць павіншаваць сяброў і блізкіх са святам. Для гэтага неабходна будзе толькі правільна пазначыць адрасныя звесткі. Падчас акцыі супрацоўнікі пошты раскажуць кліентам аб правілах адрасавання паштовых адпраўленняў.
Паштоўкі можна будзе адправіць на Паштамце, пр-т Незалежнасці, 10, а таксама з аддзяленняў па наступных адрасах: вул. Адзінцова, 113; вул. Жукоўскага, 6-2; вул. Незалежнасці, 103; вул. Камуністычная, 3; вул. Н.Орды, 23; вул. Ванеева, 18; вул. Бачылы, 14; вул. М.Багдановіча, 23.
Дарэчы, спецыяльна да свята "Белпошта" распрацавала сувенірны штэмпель "З Днём горада Мінска!" з выявай Мінскай гарадской ратушы. Сувенірным штэмпелем можна будзе ўпрыгожыць віншавальныя паштоўкі ў будынку Галоўпаштамта, а таксама ў краме "Філатэлія" (вул. Маскоўская 16).
Фота — onliner.by