Міністр фінансаў Расіі лічыць магчымым выдаць крэдыт Беларусі да канца года

Віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын лічыць тэхнічна магчымым выдаць крэдыт Беларусі да канца гэтага года.
Ён таксама адзначыў, што ў раздзеле "Знешняя пазыка" федэральнага бюджэту на 2007 год зарэзерваваныя сумы, якія прадугледжваюць крэдыты розным краінам. Гэтыя сумы дазваляюць выдаць Беларусі крэдыт у аб'ёме 1,5 мільярда долараў.

Паводле Кудрына, выдача крэдыту залежыць ад міжурадавых адносін і сустрэч, кантактаў нашых урадаў.

“Інтэрфакс”