Міністры Еўрасаюза абмяркуюць планы ўздзеяння на клімат
Праз паўгода адбудзецца ключавы Капенгагенскі саміт па праблемах клімату. Швецыя збіраецца выкарыстаць сваё становішча часовага старшыні ЕС, каб перавесці "на зялёныя рэйкі" увесь Еўрасаюз. Спосабы змаганння з пацяпленнем такія: вытворчасць "чыстай" электрычнасці з аднаўляльных рэсурсаў, эканомія энэргіі за кошт пераходу на менш рэсурсаёмістыя тэхналогіі, у тым ліку ў будаўніцтве і аўтапраме, засцярога ад высечкі лясоў у бедных краінах. На гэтую мэту Еўрасаюз можа вылучаць да 2,5 млрд еўра на год.
Паводле апублікаваных у Брусэлі звестак, 61% жыхароў ЕС лічаць, што клімат значна пагоршыцца. Толькі 28% апытаных перакананыя ў тым, што пік крызісу ўжо мінуў.
Паводле euronews.net
Паводле апублікаваных у Брусэлі звестак, 61% жыхароў ЕС лічаць, што клімат значна пагоршыцца. Толькі 28% апытаных перакананыя ў тым, што пік крызісу ўжо мінуў.
Паводле euronews.net